http://optimistik.ru/

Народжаная зарой

Автор: Administrator
Опубликовано: 1591 день назад (16 апреля 2015)
Рубрика: Без рубрики
0
Голосов: 0
Нядаўна прачытаў першую кніжку Аляксандра Гаўрыленкі “Народжанная зарой”, якая летась надрукавана маскоўскім выдавенцтвам “Залатое сячэнне”. Прачытаў, што называецца, на адным дыханні. І шчыра парадаваўся за аўтара. Яго замалёўкі, апавяданні і казкі – цікавяць, хвалююць і, бы жывыя малюнкі-іскрынкі, застаюцца ў памяці.
Пачынаецца кніга апавяданнем “Сустрэча”. Невялікае. Сюжэт просты. Маладыя людзі, у якіх малая дачушка, пражыўшы сумесна шэсць гадоў, развяліся. Ціха, мірна. Ён так захапіўся камп’ютэрам, што аддае яму амаль увесь свой час, забываючы пра жонку, дзіця. Яна ў скрусе, перажывае, імкнецца адцягнуць яго ўвагу ад віртуальнага быцця, але безвынікова. Пасля і сама зацікавілася камп’ютэрам, знаёміцца з маладым чалавекам. Віртуальныя адносіны займаюць целыя гадзіны. Ён да яе – з ласкавасцю, увагай, падтрымкай. І яна адказвае тым жа. А праз колькі месяцаў такой сувязі яны адчуваюць і перакананы, што кахаюць адно аднаго. Упершыню не па камп’ютэры, а наяву ўбачыліся на чыгуначным вакзале і паводзілі сябе так натуральна, нібы сустрэліся блізкія людзі пасля доўгай разлукі…
… З нейкім шкадаваннем думаеш: не толькі камп’ютэрстаў прычынай распаду сям’і, а нячуласць, абнякавасць, чэрстваць,няўвага, што аддаляе людзей, нават блізкіх. І наадварот, добразычлівасць, сардэчнасць, уважлівасць, клапатлівасць – збліжае, яднае, як бы родніць іх. І прыкладаў таму шмат вакол нас, у нашым жыцці.
У кнізе многа месца пра каханне, вернасць. Нават загалоўкі твораў аб гэтым сведчаць: “Любоў”, “Любоў – гэта…”, “Летні дождж або гісторыя адной любві”, “Калі ёсць у сэрцы любоў”, “Наша світанне”, “Мы разам”, “Вялікая тайна” і іншыя. Надта ўзрушвае невялікая, літаральна на старонку, замалёўка “Я цябе люблю!”. Гэта якісьці своеасаблівы роздум-прызнанне маладога чалавека аб пачуццях да нявесты, аб жыцці, якое яму і яго каханай прадстаіць прайсці ў гэтым няпростым свеце. Ён ведае, што паспытаюць цяжкасці, зайздрасць, хлусню, могуць быць слёзы непаразумення, маны і няпраўды, іншыя перашкоды. Але верыць, што шчаслівых, светлых, сонечных і радасных дзён будзе куды болей… І яны з гонарам пройдуць свой шлях. Галоўнае – разумець і любіць друг друга, а ўсё астатняе – дробязь, якая хутка забудзецца.
Мудрая і цікавая казка “Народжаная зарой”. Усемагутны чарадзей ператвараў прыгожых дзяўчын ў кветкі, якімі папаўняў свой сад. Так ён зрабіў і з найпрыгажэйшай дзяўчынкай горада, каханай смелага воіна. Ды кветка ў патрэбны час не распусцілася, засталася бутонам. А ўсё таму, што дзяўчына была закахана, а з любоўю не могуць справіцца заклінанні нават самых умелых ведзьмакоў. Але чарадзей ведаў, што як толькі воін наблізіцца да каханай, бутон раскрыецца, і краса-кветка застанецца ў яго садзе. Толькі на гэты раз адбыўся цуд. Бутон вырас да вялікіх памераў, і з яго выйшла дзяўчынка-прыгажуня. Закаханыя кінуліся адно к аднаму. Выходзіць, супраць сапраўднай любві бяссільны чары ўсіх магаў свету…
Міжволі засяроджваеш увагу на самым вялікім (і на об’ёме, і на напале эмоцый) творы “ Не судзіце любоў”… На дэманстрацыю па абароне самага светлага і чыстага пачуцця – Кахання, Любві – выйшлі дзясаткі тысяч людзей у адным з гарадоў краіны (замежнай), а таксама супраць гомасексуалізму, аднаполых шлюбаў. Людзей падтрымаў сам прэм’ер-міністр дзяржавы, а містэр хаост, які арганізаваў судовы працэс над Любоўю, церпіць паражэнне…
У напружанні (ад пачатку да канца) трымае казка “Янтарныя каралі”… Свякрова з першага дня не злюбіла нявестку, хаця і працавітая, прыгожая, вельмі падабаецца сыну, як і ён ёй. Пастаянна даймае рознымі прышчэпвамі, папрокамі, называе зладзейкай, абвінавачвае ў крадзяжы яе янтарных пацерак, едзе к ведзьмаку… А знайшлі іх у страўніку каровы, якая праглынула разам з пойлам…
Перажываеш за “героя” апавядання “Гульня са смерцю”. …Малады і паспяховы бізнэсмэн Сяргей, які некалькі гадоў быў, так сказаць, на вяршыні славы, у апошні час рэдка вяртаўся дамоў у пару, усё часцей і часцей – глыбокай ноччу, а то і пад раніцу. Зразумела чаму: выпіўкі ў зачараваным коле ліпавых сяброў і прыгожых жанчын. Працягваў жыццё гулякі і пасля таго, як пакінулі яго самыя дарагія людзі. Ды, аказалася, гуляў нядоўга. Фірма яго нечакана развалілася. І адразу, нібы ветрам, здзьмула “сяброў” і прыгажунь… І зараз гібее ў старай бруднай сельскай хаце, якая яму дасталася ў спадчыну ад бабулі. Нешта робіць старым, яго корміць, даюць выпіць. У апошні час у яго галаве засела неадчэпная думка – пакончыць з жыццём. Як гэта зрабіць, яму падказвае чорт, які сеў на корак бутэлькі з сівухай. Колькі разоў прыходзіла да яго і сама Смерць з парадамі, як пазбавіцца ад згубных звычак і стаць на нармальны шлях жыцця. Але ж…
З хваляваннем чытаеш легенду “Белая гара”… Яна ўзвышаецца над Сожам і была язычніцкім свяцілішчам старажытных славян. Па вялікіх святах тут збіраліся людзі з многіх селішчаў, кругам распальвалі вогнішчы, пелі песні і прыносілі ахвяру свайму бажаству. Звычайна ахвярай быў чорны казёл… І ў той раз у траўні, калі ажыла, расквітнела прырода, людзі зноў сабраліся тут, каб выпрасіць у бажаства багатае не ўраджай лета. Ля вогнішча сядзеў старчына з доўгай сівой барадой і вастрыў аб камень нож. Наўкол хутка цямнела, набліжалася навальніца. Стары крыкнуў: “Прывядзіце мне ахвяру!”. Але аказалася, што яе выкралі. І людзей апанаваў жах: “Што з намі цяпер будзе?”.. Хтосьці прыпомніў, што продкі часам прыносілі ў ахвяру самую маладую з прысутных на гары дзяўчыну… Тое ж паўтарылася і цяпер… У юнай светлавалосай дзяўчыны падкошваюцца ногі і яна валіцца долу. Стары ўкленчыў перад ёй, штосьці шэпча гнусавым голасам і пытаецца нанесці ўдар нажом у сэрца. Дзяўчына ўскрыкнула, і ў гэты міг пярун скалануў асветленую маланкай гару. Запалаў драўляны ідал. Неба страшна загрукатала. Нерухома зваліўся каля непрытомнай дзяўчыны вяшчун. Перапужаныя людзі кінуліся з гары ўніз. Вакол бушавала непагадзь. І раптам… у траўні… паваліў снег. Свяшчэнная гара стала белай…
Цікавяць, мусяць цябе задумацца, паразважаць, асэнсаваць прачытанае, і астатнія, з мноствам тэм, творы (а іх у кнізе 29), безумоўна ж, здольнага мастака слова Аляксандра Гаўрыленкі. Аўтар выкладае думкі сцісла, проста, зразумела, тэкст чытаецца лёгка. І амаль у кожным творы прысутнічае пейзаж, прырода. А гэта дапамагае аўтару паказаць падзеі, жыццё больш поўна, рэальна, разнастайна і захапляюча.
Жадаю Аляксандру новых творчых поспехаў, стала, цвёрда стаць на пісьменную сцяжынку.
І. Ліпаўскі.
Понимаю, время ушло... | Верить и ждать
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

← Назад

В ГОСТЯХ У БУЛЬБАША