http://optimistik.ru/

Гэта наша з табою гісторыя

Автор: Administrator
Опубликовано: 2406 дней назад (27 марта 2014)
Рубрика: Без рубрики
0
Голосов: 0
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі прайшло 97 год. Шмат чаго адбылася за гэты час у жыцці краіны, у нашым жыцці. Кожны з нас па рознаму адносіцца да падзей тых гадоў, але гэта наша гісторыя і аб ёй забываць нельга. Нельга забываць тых людей, хто вяршыў рэвалюцыю, тых хто будаваў новую краіну, тых, хто абараняў краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, тых, хто аднаўляў пасля вайны народную гаспадарку. У 1961 годзе ў гонар тых памяці савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі абараняючы Радзіму быў адкрыты Курган Славы. У капсулу для нашчадкаў была ўкладзена капсула са зваротам, які пваінны пачытаць у 2019 годзе. Мы думаем, зараз крычаўлянам будзе цікава пачытаць тое, што было напісана сорак тры гады назад.
“Добры дзень, паважаныя таварышы нашчадкі!”
Да Вас, жыхароў 2019 года, праз гады і падзеі звяртаецца пакаленне, якое прайшло па цяжкіх дарогах вайны, бачыла смерць і подзвіг, той агонь, які спапяліў фашысцкую свастыку.
Да Вас звяртаюцца сыны, дочкі і ўнукі тых, хто аддаў сваё жыццё на алтар Айчыны, хто дарагой цаной адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Да Вас звяртаюцца працоўныя горада Крычава і Крычаўскага раёна ва ўрачыстый дзень першага студзеня 1969 года – у дзень 50-годдзя БССР і Кампартыі Беларусі – з выпадку адкрыцця Кургана Бессмяротнай Славы ў гонар памяці савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі за нашу савецкую Радзіму ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у 1941 – 1945 г.г.
У маі 1945 года рассеяўся дым цяжкіх баёў – настаў доўгачаканы Дзень Перамогі. На вызваленнай савяцкай зямлі, параненнай і стаптанай фашысцкімі варварамі, дзякуючы самаадданай гераічнай працы ўсіх савецкіх людзей, узняліся з папялішчаў і развалін гарады і сёлы. У гэты гераічны і цяжкі час і цяжкі час, калі мы аднаўлялі народную гаспадарку, у нашых сэрцах, разам з намі былі героі, якія набылі бяссмерце. Разам з намі яны будавалі гарады і ўзводзілі плаціны, брацкую ГЭС і Абакан-Тайшэт, атамныя электрастанцыі і стартавую пляцоўку, з якой першым у свеце ўзляцеў к зоркам грамадзянін СССР Юрый Гагарын.
Подзвіг народа-пераможца быў галоўнай кнігай, па якой вучылася і вучыцца мужнасці малодшае пакаленне. Мінулае дапамагло нам больш глыбока ўсвядоміцб наш сённяшній дзень і выбраць верныя дарогі ў выдатнае будучае.
Мы жывём у горадзе Крычаве, які мае слаўную гісторыю, у горадзе, жыхары якога па-геройску і мужна змагаліся з ворагам.
Мы ўзнялі з папялішч і развалін кварталы дамоў, школы, бальніцы, цэментна-шыферны камбінат, чыгуначны вузел, пабудавалі завод гумавых вырабаў і іншыя прадпрыемствы, аднавілі і зрабілі значную работу па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі раёна. Усе гэта справа рук пакалення, якое па-праву называюць пакаленнем будаўнікоў камунізма.
Сёння мы закладваем у нішу Кургана шкатулку з дарагімі для нас рэліквіямі.
Гэта – журнал “Крычаўскі раён за гады Савецкай улады”, у якім расказваецца пра вялікія поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі і культуры, якіх дабіліся працоўныя нашага горада і раёна за гады Савецкай улады.
Гэта – спісы савецкіх воінаў і партызан, ураджэнцаў нашага горада і раёна, якія загінулі гераічнай смерцюд ў імя міру і шчасця на зямлі, абараняючы заваёвы Вялікага Кастрычніка, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. У гэтых спісах імёны 2458 чалавек – мужчын і жанчын, каммуністаў і беспартыйных, рабочых, калгаснікаў, служачых. На полі бітвы іх аб’ядналі бязмежная любоў да Айчыны, адданасць ідэям Ленінскай партыі, глыбокая нянавісць да ворага.
Заўсёды, у святы і будні, мы ніколі не забывалі і не маглі забыць тых, хто не вярнуўся з вогненных франтоў дадому. Гэты Курган, узведены рукамі працоўных, мы называем Курганам Бессмяротнай Славы загінуўшых.
Успомніце іх добрым словам, паважаныя нашчадкі, пакланіцеся ім. Яны гэтага заслужылі. За мір на зямлі, за камунізм яны аддалі самае дарагое – сваё жыццё.
Мы звяртаемся да Вас з нашага сённяшняга дня! 1-га студзеня 2019 года – у дзень святкавання стагоддзя БССР і Кампартыі Беларусі – прачытайце запаветы нашага пакалення, пакалення будаўнікоў камунізма, грамадства, у якім вы жывецце.
Прыміце эстафету ад нас, жыхароў 60-х гадоў. Падоўжыце летапіс, які пачалі пісаць мы. Напішыце свій запавет і разам з гэтым пісьмом пакладзіце ў нішу Крычаўскай Святыні. Няхай гэтыя два дакументы прачытаюць і зробяць параўнанні будучыя пакаленні.
Мы верым, што вы горда і высока пранясеце праз гады і падзеі памяць аб тых, хто аддаў сваё за шчасце будучага пакалення.
Няхай героі вечна жывуць ва ўдзячнасці памяці народнай!
Па даручэнню ўдзельнікаў мітынга, прысвечанага адкрыццю Кургана Бессмяротнай Славы:
Крычаўскі райком КПБ.
Выканком раённага Савета дэпутатаў працоўных
Выканком гарадскога Савета дэпутаў працоўных
1-га студзеня 1969 года.
Гор. Крычаў, Магілёўскай вобласці БССР”
Таксама была дадзена клятва камсамольцаў і моладзі 60-х гадоў Крычаўскага раёна
“Мы, камсамольцы і піянеры Крычаўскага раёна, сабраўшыся на мітынг ля Кургана Бессмяротнай Славы ў дзень 5-годдзя нашай рэспублікі і яе слаўнай Камуністычнай партыі, клянемся быць дастойнымі пераемнікамі сваіх бацькоў, свята захоўваць и павяличваць слащныя традыцыи старэйшых пакаленняў!
Клянёмся!
Клянёмся савецкаму народу-багатыру высока несці сцяг перамог у будаўніцтве камунізма, жыць так, каб гады і вякі захавалі прыгажосць наўых працоўных подзвігаў, каб людзі будучага бачылі ў нас дастойных продкаў!
Клянёмся!
Клянёмся пранесці праз гады памяць аб тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!
Клянёмся!
Клянёмся Маці-Радзімай быць вернымі яе сынамі і дачкамі, па першаму закліку выступіць на абарону заваёў Вялікага Кастрычніка.
Клянёмся!
Клянёмся Ленінскай партыі камуністаў, што мы, камсамольцы і піянеры, будзем вернымі паслядоўнікамі справы бессмяротнага Леніна!
Клянёмся!
Клянёмся!
Клянёмся!”
Будущим поколениям - в подарок | В атаку вел учитель
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

← Назад

В ГОСТЯХ У БУЛЬБАША