http://optimistik.ru/

Недасып — асноўная прычына сусветнай эпідэміі атлусцення

Автор: Administrator
Опубликовано: 1736 дней назад (15 января 2015)
Рубрика: Без рубрики
0
Голосов: 0
Недахоп сну змяняе актыўнасць мозга, што прыводзіць да ўзмацнення голаду і непераадольнай цягі да каларыйных прадуктаў. На думку навукоўцаў, менавіта нізкая якасць сну і змяншэнне яго працягласці, якое назіраецца ў індустрыяльных краінах, а таксама ва ўсіх буйных гарадах, спрыяюць развіццю эпідэміі атлусцення.
Універсітэт Каліфорніі спецыяльна правёў эксперымент, каб выявіць змены ў актыўнасці мозга. 23 добраахвотнікі ўдзельнічалі ў эксперыменце. Спачатку ім сканавалі мозг пасля ночы паўнавартаснага сну, а потым — пасля недасыпу. Больш за тое, навукоўцы прасачылі за мазгавой актыўнасцю, калі на наступны дзень добраахвотнікам прапанавалі выбраць розныя порцыі страў. Падаваліся фотаздымкі 80 тыпаў страў.
У стане недасыпу людзі мелі парушэнні актыўнасці ў частцы кары мозга, якая адказвае за ацэнку апетыту і насычэння. Пры гэтым рэзка падскоквала актыўнасць зоны, звязанай з цягай да ежы. Адпаведна пры недасыпе выбар заўсёды рабіўся на карысць каларыйных прадуктаў. У цэлым людзі няправільна ацэньвалі ежу і прымалі няслушныя рашэнні.
Вашы вочы
Кожная жанчына як мінімум тры-чатыры разы на дзень глядзіцца ў люстэрка. Мужчыны з гэтай нагоды не супраць з’яхіднічаць, а дарэмна: менавіта дзякуючы гэтаму прадстаўніцы слабага полу значна часцей заўважаюць змены ў бялках вока, ацёчнасць павекаў, сярозныя коркі. Афтальмолагі таксама адзначаюць, што сярод іх пацыентаў мужчын значна больш. А ўсё таму, што яны своечасова не заўважаюць нават відавочных змяненняў на радужцы і склеры.
У норме вочы маюць здаровы бляск, чыстую белізну бялкоў з ледзь выяўленай сасудзістай сетачкай. Мяшкоў і цёмных кругоў пад вачамі не павінна быць, гэтаксама, як і прыпухласці верхніх павекаў. Вейкі выпадаць павінны, але гэта адбываецца вельмі рэдка і ў норме ніяк не ўплывае на іх гушчыню. Слёзная вадкасць неабходна для падтрымання пастаяннай вільготнасці на паверхні вочнага яблыка і раўнамерна размяркоўваецца пры мірганні павекаў. У яе склад, акрамя соляў, уваходзіць эфектыўнае прыроднае антыбактэрыяльнае рэчыва лізацым, якое засцерагае вочы ад інфекцыі.
Старый лев | ТОМАТНАЯ МИНИРУЮЩАЯ МОЛЬ - КАРАНТИННЫЙ ВРЕДИТЕЛЬ!!!
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!

← Назад

В ГОСТЯХ У БУЛЬБАША